Помимо исторической ценности, удивила сама структура камня. Это не наши северные холодные гранитные валуны. Пористый, теплый, похож на хлеб, почти живое существо. А еще кажется очень легким. Удивительный древний артефакт.
Жывая гісторыя нашай Радзімы...
Мясцовыя назвы Барыс-Хлебнік, Барыс, Барыс-Глеб. Камень ляжыць каля Сафійскага сабора, на правым беразе Заходняй Дзвіны. Раней знаходзіўся каля в. Падкасцельцы, за 5 км ад Полацка, на правым беразе Заходняй Дзвіны. Камень-валун (палявы шпат чырванаватага колеру) каля 8 м у акружнасці, паверхня няроўная. На камені высечаны шасціканцовы крыж (даўжыня больш за 1,5 м) і надпісы «ХС НИКА» і «Господи помози рабу своему Борису».
Раней у рэчышчы Заходняй Дзвіны было больш за 10 валуноў з аднолькавымі крыжамі і надпісамі. Вядомы 7 вялікіх валуноў з высечанымі на іх 6-канцовымі крыжамі і надпісамі «Господи помози», з якіх 5 камянёў у рэчышчы Заходняй Дзвіны — па аднаму каля в. Падкасцельцы за 5 км ад Полацка і каля мястэчка Друя, 3 каля г. Дзісна (2 каля былой в. Балоткі, 1 каля былой в. Накоўнікі); 2 на сушы — каля в. Дзятлаўка Аршанскага раёна (т.зв. Рагвалодаў камень) і каля в. Высокі Гарадзец Талачынскага раёна. Захаваліся 3 камяні: адзін з дзісенскіх камянёў (з надпісам «Сулиборь хрьст»), што ў 1887—88 гг. падняты з дна ракі і вывезены ў Маскву (знаходзіцца ў музеі-запаведніку «Каломенскае»); камень з в. Падкасцельцы, што ў 1981 г. падняты і ўстаноўлены каля Сафійскага сабора ў Полацку; камень, што ў Друі. Астатнія помнікі разбураны. Да прыняцця хрысціянства (10 ст.) камяні былі язычніцкімі фетышамі. Крыжы на валунах высечаны паводле загаду полацкага князя Барыса Усяславіча ў 1-й трэці 12 ст. ў сувязі з ажыўленнем язычніцкіх вераванняў і з мэтай увекавечыць імя князя. У народзе камяні былі вядомы пад назвамі Барыс, Барыс-Хлебнік, Барыс-Глеб, Барысаглебскі, Пісар, Пісанік і інш. Захавалася шмат паданняў пра камяні.
Барысау камень — помнік эпіграфікі 12 ст.
Крыніца:
Л.У. Дучыц
Барысавы камяні
Полацк. Памяць
Мінск. Беларуская Энцыклапедыя. 2002
Г.В. Штыхаў
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць
Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 1986
Наталья Гудкова
::Помимо исторической ценности, удивила сама структура камня. Это не наши северные холодные гранитные валуны. Пористый, теплый, похож на хлеб, почти живое существо. А еще кажется очень легким. Удивительный древний артефакт.
Виталий Слагада
::Жывая гісторыя нашай Радзімы... Мясцовыя назвы Барыс-Хлебнік, Барыс, Барыс-Глеб. Камень ляжыць каля Сафійскага сабора, на правым беразе Заходняй Дзвіны. Раней знаходзіўся каля в. Падкасцельцы, за 5 км ад Полацка, на правым беразе Заходняй Дзвіны. Камень-валун (палявы шпат чырванаватага колеру) каля 8 м у акружнасці, паверхня няроўная. На камені высечаны шасціканцовы крыж (даўжыня больш за 1,5 м) і надпісы «ХС НИКА» і «Господи помози рабу своему Борису». Раней у рэчышчы Заходняй Дзвіны было больш за 10 валуноў з аднолькавымі крыжамі і надпісамі. Вядомы 7 вялікіх валуноў з высечанымі на іх 6-канцовымі крыжамі і надпісамі «Господи помози», з якіх 5 камянёў у рэчышчы Заходняй Дзвіны — па аднаму каля в. Падкасцельцы за 5 км ад Полацка і каля мястэчка Друя, 3 каля г. Дзісна (2 каля былой в. Балоткі, 1 каля былой в. Накоўнікі); 2 на сушы — каля в. Дзятлаўка Аршанскага раёна (т.зв. Рагвалодаў камень) і каля в. Высокі Гарадзец Талачынскага раёна. Захаваліся 3 камяні: адзін з дзісенскіх камянёў (з надпісам «Сулиборь хрьст»), што ў 1887—88 гг. падняты з дна ракі і вывезены ў Маскву (знаходзіцца ў музеі-запаведніку «Каломенскае»); камень з в. Падкасцельцы, што ў 1981 г. падняты і ўстаноўлены каля Сафійскага сабора ў Полацку; камень, што ў Друі. Астатнія помнікі разбураны. Да прыняцця хрысціянства (10 ст.) камяні былі язычніцкімі фетышамі. Крыжы на валунах высечаны паводле загаду полацкага князя Барыса Усяславіча ў 1-й трэці 12 ст. ў сувязі з ажыўленнем язычніцкіх вераванняў і з мэтай увекавечыць імя князя. У народзе камяні былі вядомы пад назвамі Барыс, Барыс-Хлебнік, Барыс-Глеб, Барысаглебскі, Пісар, Пісанік і інш. Захавалася шмат паданняў пра камяні. Барысау камень — помнік эпіграфікі 12 ст. Крыніца: Л.У. Дучыц Барысавы камяні Полацк. Памяць Мінск. Беларуская Энцыклапедыя. 2002 Г.В. Штыхаў Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 1986
ZAVIER HAASE
::Rocks
Dmitry Polyakov
::Камень подсказывает нам, что языческие традиции ещё живы: его обнимают, вставляют в него деньги, обходят вокруг.
Юрий Пенязь
::Знаковое место в городе. Стоит побывать. Шикарные виды!